Віншаванне асабоваму складу і ветэранам Ваенна-паветраных сіл

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў Ваенна-паветраных сіл з прафесійным святам.

    "Ваенная авіяцыя - гэта заўсёды асаблівая складанасць і рызыка, а яшчэ найвышэйшае майстэрства, нязломны характар і мужнасць, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Так было ў гады вайны, так адбываецца і ў нашы дні, калі ў экстрэмальных выпадках лётчыкі здзяйсняюць гераічныя ўчынкі, ратуючы жыцці людзей".

    У віншаванні гаворыцца, што ў сучасных умовах роля авіяцыі расце, з'яўляюцца новыя выклікі і пагрозы. "Пастаянна ўдасканальваючыся, беларускія Ваенна-паветраныя сілы эфектыўна ім процістаяць. Вы штодзень несяце сваю баявую вахту, асвойваючы новую тэхніку і ахоўваючы мірнае неба над нашай краінай, забяспечваючы бяспеку, мір і спакой беларусаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт падзякаваў усім, чыё жыццё звязана з авіяцыяй, за самаадданую службу, вернасць абавязку і прысязе і пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і чыстага неба, а таксама новых поспехаў на карысць нашай роднай Беларусі.