Віншаванне асабоваму складу і ветэранам 11-й механізаванай брыгады
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 11-й асобнай гвардзейскай Прыкарпацка-Берлінскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава II ступені механізаванай брыгады з 80-годдзем з дня яе ўтварэння.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыя праслаўленай брыгады з'яўляецца прыкладам самаадданага служэння Айчыне: "Створаны ў красавіку 1942 года пад Масквой 6-ы танкавы корпус свой баявы шлях пачаў з найцяжэйшых баёў пад Ржэвам, пазней перафарміраваны ў 11-ю гвардзейскую Прыкарпацка-Берлінскую танкавую дывізію, якая прымала ўдзел у бітве на Курскай дузе, вызваляла ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Украіну і Польшчу і сустрэла пераможны май 45-га ў Берліне".
Прэзідэнт канстатаваў, што асабовы склад злучэння і сёння беражліва захоўвае традыцыі ветэранаў: паспяхова асвойвае сучасныя ўзбраенні і тэхніку, нязменна паказваючы высокія вынікі ў ходзе буйнамаштабных вучэнняў, дзякуючы чаму брыгада заслужана прызнана адной з лепшых ва Узброеных Сілах Беларусі.
"Упэўнены, што кожны з вас і ў далейшым застанецца верным народу і прысязе, з гонарам будзе несці сцяг праслаўленага злучэння і зробіць усё, каб над Беларуссю заўсёды было мірнае неба", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падзякаваў асабоваму складу і ветэранам брыгады за ратную працу і пажадаў ім здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць Айчыны.