Віншаванне асабоваму складу 60-га асобнага Баранавіцкага Чырванасцяжнага ордэна Аляксандра Неўскага палка сувязі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 60-га асобнага Баранавіцкага Чырванасцяжнага ордэна Аляксандра Неўскага палка сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сваю слаўную гісторыю полк пачаў пісаць летам 1942 года ў перыяд цяжкіх баёў пад Харкавам, затым былі Сталінградская і Курская бітвы, вызваленне Беларусі, Польшчы і пераможны май 1945-га ў Германіі.

    "Надзейная сувязь заўсёды была і застанецца нервам арміі, адным з вырашальных фактараў эфектыўнага кіравання войскамі як у мірны, так і ў ваенны час, залогам іх высокай баяздольнасці і паспяховага прымянення на полі бою, - гаворыцца ў віншаванні. - Вырашаючы значныя задачы па падтрыманні сістэмы сувязі ў пастаяннай баявой гатоўнасці, асабовы склад палка настойліва ўдасканальвае прафесійнае майстэрства, асвойвае сучасную тэхніку і нязменна паказвае высокую вывучку ў ходзе буйнамаштабных вучэнняў".

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Упэўнены, што кожны з вас ясна ўсведамляе, з якімі выклікамі і пагрозамі ў гэтыя дні сутыкнулася беларуская дзяржава, і зробіць усё, каб надзейна забяспечыць мір і спакой у нашай роднай Беларусі".

    Прэзідэнт пажадаў асабоваму складу і ветэранам палка моцнага здароўя, шчасця і новых поспехаў у ратнай службе на карысць краіны і народа.