Віншаванне Каралю Швецыі Карлу XVI Густаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Швецыі Карла XVI Густава з Нацыянальным днём Швецыі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні прагматычнага дыялогу са Швецыяй на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства. "Рэалізацыя існуючага патэцыялу супрацоўніцтва ў сферах гандлю і інвестыцый, аховы навакольнага асяроддзя, барацьбы са змяненнем клімату, сувязей паміж мясцовымі ўладамі будзе садзейнічаць узаемаразуменню і паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва абедзвюх дзяржаў, а таксама актывізацыі двухбаковых кантактаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ў бягучым годзе Швецыя прадоўжыць дастойна выконваць адказны абавязак старшынства ў АБСЕ у мэтах умацавання бяспекі на еўраатлантычнай і еўразійскай прасторах.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Карлу XVI Густаву добрага здароўя, падтрымкі ў грамадстве і ажыццяўлення жыццёвых планаў, а шведскаму народу - мірнай, бязвоблачнай будучыні і салідарнасці.