Віншаванне Каралеве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавеце II

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавету II з нацыянальным святам - Днём нараджэння Каралевы.

    "Ваша праўленне з'яўляецца прыкладам клопату пра людзей, сапраўднай адданасці дзяржаўным інтарэсам і вернага служэння Айчыне. Дзякуючы Вашым намаганням Злучанае Каралеўства ўпэўнена ідзе па шляху развіцця і прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь і Вялікабрытанію заўсёды аб'ядноўвала імкненне да міру, бяспекі, узаемавыгаднага супрацоўніцтва і справядлівага светапарадку. "Гэтыя каштоўнасці застаюцца непахісным прыярытэтам двухбаковых адносін і сёння, калі ў абедзвюх дзяржавах вядзецца маштабная работа па захаванні здароўя грамадзян і барацьбе за ўстойлівае развіццё эканомік", - адзначыў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Лізавеце II добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ў акружэнні родных і блізкіх, а народу Злучанага Каралеўства - мірнага неба і салідарнасці.