Віншаванне калектыву рэдакцыі "На страже" з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "На страже" Міністэрства ўнутраных спраў з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара.

    "Дзевяць дзесяцігоддзяў рэдакцыя карпатліва вядзе летапіс беларускай міліцыі, піша пра мужных людзей у пагонах, якія, пастаянна рызыкуючы жыццём, ахоўваюць мірную працу беларусаў і правапарадак на нашых вуліцах, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ваша выданне заўсёды вызначалі прынцыповасць, сумленнасць і аб'ектыўнасць у асвятленні вострых грамадска-палітычных і сацыяльных тэм. Цвёрдая дзяржаўная пазіцыя і патрыятызм супрацоўнікаў асабліва відавочна праявіліся ў мінулым годзе і тым самым яшчэ больш умацавалі давер чытачоў".

    "Упэўнены, што вы, крочачы ў нагу з часам, і далей будзеце весці сумленны і адказны дыялог з людзьмі аб падзеях у краіне і свеце, садзейнічаючы яднанню і працвітанню беларускай нацыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў з'яднанаму калектыву заўсёды высока трымаць прафесійную планку, усім супрацоўнікам і ветэранам газеты - моцнага здароўя і новых творчых поспехаў.