Віншаванне калектыву ААТ "Гомельтранснафта Дружба"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "Гомельтранснафта Дружба" з 60-годдзем прадпрыемства.
"Будаўніцтва ў 1964 годзе буйнейшай у свеце сістэмы магістральных трубаправодаў, што праходзіць па тэрыторыі нашай рэспублікі і злучыла СССР з сацыялістычнымі краінамі Усходняй Еўропы, стала знакавай падзеяй. Многія тэхналогіі транспарціроўкі і захоўвання нафты тады былі прыменены ўпершыню ў гісторыі", - гаворыцца ў віншаванні.
За шэсць дзесяцігоддзяў работы праз сістэму кампаніі "Гомельтранснафта Дружба" прапампавана больш за 4 млрд т чорнага золата. І цяпер прадпрыемства з'яўляецца важным звяном у пастаўцы сыравіны на айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы.
"Прыемна, што вы ўпэўнена развіваецеся: абнаўляеце кіламетры трубаправодаў, будуеце новыя станцыі, пашыраеце рэзервуарны парк, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Нафтахімічны комплекс паспяхова спраўляецца са сваімі задачамі, умацоўваючы прамысловы патэнцыял Беларусі дзякуючы ў тым ліку і вашай рабоце. Упэўнены, так будзе і далей".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам прадпрыемства, а таксама іх родным і блізкім здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.