Віншаванне калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з 95-годдзем з дня заснавання ўстановы.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады актыўнай і плённай працы тэатр прайшоў вялікі шлях і заняў ганаровае месца ў культурнай прасторы Беларусі.

    "Дзякуючы таленавітым, адданым свайму прызванню і захопленым любімай справай супрацоўнікам тэатр заваяваў вялікую і ўдзячную аўдыторыю паклоннікаў, набыў прызнанне прафесіяналаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што тэатр і ў далейшым будзе прадаўжаць лепшыя культурныя традыцыі, садзейнічаць выхаванню ў гледачоў высокіх духоўных якасцей і патрыятызму.

    Прэзідэнт пажадаў калектыву тэатра вялікіх прэм'ер, невычэрпнага натхнення, моцнага здароўя, шчасця і добрага настрою.