Віншаванне калектыву Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук з 90-годдзем з дня ўтварэння ўстановы.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Цэнтральны батанічны сад - гэта сапраўдны брэнд, нацыянальны здабытак краіны. Дзякуючы захаванню традыцый, прафесіяналізму і нястомнай працы многіх пакаленняў супрацоўнікаў батанічнага саду грамадзяне круглы год любуюцца і захапляюцца цудоўнымі калекцыямі разнастайных раслін, падкрэсліў Прэзідэнт.

    "Няхай і ў далейшым на тэрыторыі гэтага маляўнічага зялёнага аазіса сталіцы ў будні і ў святы адпачываюць не толькі жыхары, але і шматлікія госці Мінска. А цудоўныя фатаграфіі квітнеючых цюльпанаў, півоні, бэзу і нават экзатычнай сакуры застаюцца візітнай карткай беларускай вясны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву батанічнага саду новых поспехаў у далейшай маштабнай навуковай і асветнай працы, якая робіць Беларусь яшчэ прыгажэйшай.