Віншаванне калектыву БДУ са 100-годдзем ВНУ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта са знамянальнай датай - 100-годдзем ВНУ.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што векавая гісторыя вядучай ВНУ краіны напоўнена мноствам цікавых падзей і вялікіх здзяйсненняў. "Заснаваны ў гады станаўлення маладой савецкай рэспублікі ўніверсітэт з'яўляецца сімвалам будаўніцтва новага мірнага жыцця. Развіваючыся разам з краінай, БДУ фарміраваў нацыянальную інтэлегенцыю, умацоўваў самасвядомасць народа і беларускую дзяржаўнасць", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што за гады работы ВНУ падрыхтаваны тысячы спецыялістаў, створаны вядучыя навуковыя школы, распрацаваны ўнікальныя метады, тэхналогіі і практыкі, якія далі магчымасць Беларусі дасягнуць эканамічнага суверэнітэту і стаць прызнаным лідарам у развіцці чалавечага патэнцыялу.
"Дзякуючы штодзённай напружанай працы некалькіх пакаленняў БДУ ўвайшоў у лік лепшых універсітэтаў свету, стаў буйнейшым навукова-вытворчым цэнтрам. Аснова гэтага поспеху - вернасць традыцыям, дух стварэння і імкненне да новага", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што калектыў ВНУ і ў далейшым прыкладзе ўсе намаганні для навучання і выхавання сапраўдных патрыётаў, адданых Радзіме, а ўклад універсітэта ў развіццё інтэлектуальных, эканамічных і вытворчых рэсурсаў Беларусі будзе толькі прымнажацца. "Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай творчай энергіі і далейшых поспехаў", - рэзюмаваў Прэзідэнт.


