Віншаванне калектыву БДМУ са стагоддзем з дня заснавання ВНУ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з эпахальнай датай - стагоддзем з дня заснавання ВНУ.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што гісторыя ўніверсітэта пачалася ў 1921 годзе з адкрыцця медыцынскага факультэта БДУ. "Дзякуючы прафесійным і творчым намаганням многіх пакаленняў прафесарска-выкладчыцкага калектыву сёння БДМУ з'яўляецца ўнікальным цэнтрам адукацыі і навукі, медыцынскай і фармацэўтычнай практыкі сусветнага ўзроўню, у якім прэстыжна вучыцца і працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што дзясяткі тысяч дыпламаваных урачоў, спецыялістаў і кваліфікаваных вучоных, падрыхтаваных у сценах універсітэта, прысвяцілі сябе высакароднай місіі выратавання жыццяў і захавання здароўя нацыі.
"Няхай ваша вернасць вялікаму прызначэнню і клятве ўрача, вынікі практычнай дзейнасці дораць кожнаму пацыенту ўпэўненасць у сваёй абароненасці, натхняюць новыя пакаленні беларусаў на выбар адной з самых адказных і патрэбных людзям прафесій", - гаворыцца ў віншаванні.
Беларускі лідар пажадаў з'яднанаму калектыву, ветэранам і студэнтам БДМУ моцнага здароўя, цярпення і сіл, новых поспехаў і дабрабыту.


