Віншаванне калектыву Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з 80-годдзем з дня заснавання.

    "Адчыніўшы свае дзверы ў год Вялікай Перамогі, навучальная ўстанова ўнесла значны ўклад у аднаўленне мірнага жыцця. Рыхтуючы кадры для айчыннай сферы культуры, акадэмія выхавала цэлую плеяду таленавітых майстроў, якія высокім прафесіяналізмам, вернасцю традыцыям і безупынным творчым пошукам новых ідэй праславілі сваю альма-матар і мастацкую школу Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што і ў далейшым акадэмія будзе заставацца крыніцай натхнення для ўсіх, хто любіць сваю Радзіму і беражліва захоўвае нацыянальныя духоўныя каштоўнасці.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву ўстановы адукацыі моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.