Віншаванне калектыву Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з 80-годдзем заснавання.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Музей - гонар Беларусі. Пачаўшы сваю гісторыю адразу пасля вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ён стаў сімвалам барацьбы, мужнасці і самаахвярнасці беларускага народа, яго непакорнасці ворагу".
"Унікальныя экспазіцыі залаў, разнастайныя праекты і праграмы музея беражліва захоўваюць памяць пра бессмяротны подзвіг Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, усіх, хто набліжаў Вялікую Перамогу", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Сёння ўстанова з гонарам процістаіць фальсіфікацыі гістарычнай праўды аб Другой сусветнай вайне. Нагадваючы чалавецтву аб тых трагічных падзеях, выхоўвае падрастаючае пакаленне на ідэях роўнасці, чалавекалюбства і мірнага суіснавання народаў".
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што энтузіязм і захопленасць сваёй справай будуць і ў далейшым абуджаць у сэрцах наведвальнікаў дабрату і любоў да Радзімы.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і выдатнага настрою.