Віншаванне Каталікосу-Патрыярху ўсяе Грузіі Іліі ІІ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі, Архіепіскапа Мцхецкага і Тбіліскага, Мітрапаліта Піцундскага, Сухумскага і Абхазскага Ілію ІІ з 90-годдзем.

    "Многія гады Вы нястомна служыце на ніве сцвярджэння старадаўніх і мудрых хрысціянскіх ідэй, з Вашым імем звязана маштабнае адраджэнне і захаванне праваслаўя ў Грузіі, - гаворыцца ў віншаванні. - У наш складаны час, калі многія каштоўнасці, заснаваныя на запаведзях Хрыстовых, зведваюць спробы скажэння, Вы горда несяце сапраўднае Слова Божае ў сэрцы прыхаджан, дзясяткі тысяч якіх з'яўляюцца Вашымі хрэснікамі. Асабістым прыкладам натхняеце ўсіх веруючых і няверуючых на праяўленне міласэрнасці, добрыя справы і любоў да бліжняга. З глыбокай павагай стаўлюся да Вашага высокага служэння. Ад усёй душы жадаю Вам многіх духоўных і цялесных сіл у выкананні архіпастырскай місіі на карысць Царквы і грузінскага народа".