Віншаванне Дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з днём нараджэння.

    "У немалой ступені дзякуючы вашаму асабістаму ўкладу ў працэс паглыблення беларуска-расійскіх адносін мы зрабілі бясспрэчны прарыў у справе будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, напоўнілі новым зместам інтэграцыйнае супрацоўніцтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што ваша актыўная дзейнасць і высокая працаздольнасць будуць і ў далейшым накіраваны на пашырэнне двухбаковых кантактаў і аказанне садзейнічання ў рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзмітрыю Мезенцаву моцнага здароўя, шчасця і паспяховага ажыццяўлення планаў.