Віншаванне Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з 65-годдзем.
"Вашы высокі прафесіяналізм, уменне вырашаць задачы стратэгічнага характару і арганізатарскі талент садзейнічаюць далейшаму паглыбленню беларуска-расійскай інтэграцыі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, што накопленыя Вамі веды, мудрасць і багаты жыццёвы вопыт паслужаць актывізацыі шматпланавага ўзаемадзеяння нашых краін, паспяховай рэалізацыі мэт Саюзнай дзяржавы".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзмітрыю Мезенцаву моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, дабрабыту і ўвасаблення ў жыццё ўсяго задуманага.