Віншаванне галоўнаму рэдактару газеты "Завтра" Аляксандру Праханаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага рэдактара газеты "Завтра" Аляксандра Праханава з юбілеем.

    "У Беларусі Вас добра ведаюць як палымянага патрыёта і грамадзяніна, які прысвяціў жыццё служэнню Радзіме, паслядоўна і цвёрда адстойвае свае прынцыпы і ідэалы, - гаворыцца ў віншаванні. - Высока цаню Ваш уклад у будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Упэўнены, што Ваша актыўная грамадская, літаратурная і журналісцкая дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі народамі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Праханаву добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых творчых поспехаў.