Віншаванне Герою Савецкага Саюза Васілю Мічурыну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына з юбілеем.

    "За плячамі вялікі дастойны жыццёвы шлях - воіна-франтавіка, грамадзяніна, патрыёта, сем'яніна. Прайшоўшы праз неймаверныя выпрабаванні, вы змаглі захаваць у сабе лепшыя чалавечыя якасці - жыццялюбства, дабрыню, спагадлівасць, справядлівасць, сумленнасць і прыстойнасць, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы чалавек-легенда, а ваша жыццё - прыклад для нас і будучых пакаленняў, яркі ўзор беззапаветнай любові да Радзімы, сілы духу і нязломнай волі".

    Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ветэрану за ўсё, што ён зрабіў для абароны, захавання і развіцця Айчыны, за бяспрыкладны подзвіг у імя свабоды і незалежнасці Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Васілю Мічурыну здароўя, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага.