Віншаванне Герою Беларусі Дар'і Домрачавай

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Героя Беларусі Дар'ю Домрачаву з днём нараджэння. 

    "Вашы выдатныя дасягненні ў сусветным біятлоне былі і застаюцца недасягальнай вяршыняй і вялікай марай для тысяч атлетаў, якія сёння займаюцца гэтым відам спорту, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што Ваш найбагацейшы вопыт і веды і ў далейшым будуць садзейнічаць развіццю і папулярызацыі біятлона ў Беларусі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дар'і Домрачавай моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.