Віншаванне Генеральнаму сакратару СНД Сяргею Лебедзеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргея Лебедзева з 75-годдзем.

    "Ведаю Вас як кампетэнтнага кіраўніка, сапраўднага прафесіянала і паслядоўнага прыхільніка ўсебаковага ўмацавання Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вашы жыццёвы шлях і шматгадовая добрасумленная праца заслужылі шчырае прызнанне на Радзіме і за яе межамі, - гаворыцца ў віншаванні. - У многім дзякуючы Вашым намаганням і вылучаемым ініцыятывам СНД працягвае дынамічна развівацца, забяспечваючы ўмовы для раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва краін-удзельніц".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сяргею Лебедзеву добрага здароўя, шчасця і дабрабыту. "Няхай невычэрпная энергія, аптымізм і ўменне рэалізаваць задуманае дапамагаюць Вам паспяхова вырашаць самыя складаныя і адказныя задачы", - дадаў беларускі лідар.