Віншаванне Генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша з днём нараджэння.

    "Упэўнены, што пад Вашым прафесійным кіраўніцтвам Арганізацыя Аб'яднаных Нацый зможа аднавіць рэпутацыю вядучай міжнароднай арганізацыі і эксперта ў вырашэнні сучасных глабальных праблем", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    "Рэспубліка Беларусь застаецца прыхільнай да мэт дзейнасці Арганізацыі, дэманструючы рашучасць у найважнейшых пытаннях забеспячэння міру і бяспекі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Асаблівае значэнне пры гэтым Мінск надае супрацоўніцтву з ААН і краінамі - членамі на аснове ўзаемнай павагі і даверу з захаваннем прынцыпаў суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы".