Віншаванне Габрыэлю Борычу Фонту з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Чылі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Габрыэля Борыча Фонта з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Чылі.
"Беларусь зацікаўлена ў развіцці плённых адносін з Вашай краінай: у павышэнні ўзроўню і інтэнсіўнасці палітычных кантактаў, нарошчванні гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, умацаванні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый", - гаворыцца ў віншаванні.
"Спадзяюся, што пры Вашай падтрымцы дыялог Мінска і Сант'яга атрымае дадатковы імпульс і дасягне маштабаў, якія адпавядаюць інтарэсам нашых народаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Габрыэлю Борычу Фонту добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.