Віншаванне фрыстайлістцы Ганне Гуськовай з сярэбраным медалём Алімпійскіх гульняў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па фрыстайле Ганну Гуськову з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.

    "Дарагая Ганна! Чакалі! Мы вельмі чакалі гэтага медаля. Віншую! Гэта серабро - з залатым адлівам, таму што апярэдзіла цябе толькі прадстаўніца краіны - гаспадыні Алімпійскіх гульняў. Гонар за цябе і нашу школу фрыстайла!" - гаворыцца ў віншаванні.