Віншаванне Эміру Дзяржавы Кувейт шэйху Навафу аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і Наследнага прынца Дзяржавы Кувейт шэйха Машааля аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха з Нацыянальным днём.

    "Кувейцкі народ справядліва ганарыцца дасягненнямі сваёй дзяржавы. За апошні час шмат было зроблена ў мэтах забеспячэння міру і належнага ўзроўню жыцця, а таксама для ўмацавання іміджу краіны на міжнароднай арэне, - гаворыцца ў віншаванні. - Цвёрда перакананы ў магчымасці значнай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Кувейта і паспяховай рэалізацыі існуючага патэнцыялу ўзаемадзеяння ў розных галінах".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў шэйху Навафу аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху моцнага здароўя, шчасця і даўгалецця, а кувейтцам - міру і працвітання.