Віншаванне Эміру Дзяржавы Кувейт шэйху Навафу аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і Наследнага прынца Дзяржавы Кувейт шэйха Машааля аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха з Нацыянальным днём.
Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што паступальнае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва мае пазітыўную дынаміку. "Чарговай ілюстрацыяй стала падпісанне ў студзені 2021 года крэдытнага пагаднення з Кувейцкім фондам арабскага эканамічнага развіцця аб выдзяленні крэдыту на фінансаванне будаўніцтва Гродзенскага абласнога анкалагічнага дыспансера", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама абазначыў зацікаўленасць Беларусі ў далейшай актывізацыі ўзаемадзеяння з Кувейтам у розных галінах на карысць народаў абедзвюх краін.