Віншаванне Дональду Трампу з перамогай на выбарах Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Трампа з перамогай на выбарах Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі.
"Сардэчна віншую Вас з вяртаннем на пасаду Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Вынікі галасавання, якое ў гэтым годзе праходзіла ў беспрэцэдэнтнай барацьбе, сталі ўвасабленнем Вашага асабістага подзвігу. Вы яго здзейснілі перш за ўсё ў імя Амерыкі і яе грамадзян. Жадаю Вам добрага здароўя, трапных палітычных рашэнняў, якія зробяць Амерыку зноў вялікай", - гаворыцца ў віншаванні.