Віншаванне члену нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Магамедхабібу Кадзімагамедаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Магамедхабіба Кадзімагамедава з сярэбраным медалём Алімпійскіх гульняў.
"У Токіа табе выпаў няпросты лёс, але ты ўпэўнена справіўся з моцнымі сапернікамі. Цудоўную форму і волю да перамогі паказаў і ў фінальным паядынку, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што ў тваёй кар'еры будзе яшчэ шмат яркіх выступленняў і гучных перамог".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Магамедхабібу Кадзімагамедаву моцнага здароўя, удачы і дабрабыту.