Віншаванне члену нацыянальнай каманды па паралімпійскім спорце Аляксею Талаю

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па паралімпійскім спорце Аляксея Талая з паспяховым выступленнем на спаборніцтвах Сусветнай серыі паралімпійскага плавання ў Італіі і ўстанаўленнем рэкорда свету.

    "Твае перамогі, непахісная сіла волі, бяспрыкладнае імкненне да стваральнай працы дапамагаюць многім тысячам беларусаў пераадольваць цяжкасці на шляху да сваёй мары, служаць арыенцірам у пошуку правільнай жыццёвай пазіцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсмену і яго сям'і дабрабыту, моцнага здароўя і поспехаў.