Віншаванне біятланісту Антону Смольскаму з сярэбраным медалём на Алімпійскіх гульнях
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Антона Смольскага з сярэбраным медалём, заваяваным у складанай індывідуальнай гонцы на зімовай Алімпіядзе ў Пекіне.
"У гэтым сезоне ты ўварваўся ў эліту сусветнага біятлона і ўзышоў на п'едэстал на галоўных стартах чатырохгоддзя. Алімпійскі медаль, здабыты ў бескампраміснай барацьбе з мацнейшымі атлетамі планеты, - вялікі поспех і твой асабісты, і каманды, і ўсёй краіны", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пажадаў спартсмену моцнага здароўя, удачы і новых перамог.