Віншаванне беларускім біятланістам з паспяховым выступленнем на Кубку Саюза біятланістаў Расіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па біятлоне Антона Смольскага, Дзмітрыя Лазоўскага і Ірыну Лешчанка з паспяховым выступленнем на Кубку Саюза біятланістаў Расіі.

    "Прадстаўнічыя спаборніцтвы ва Уфе сабралі самых моцных біятланістаў Беларусі і Расіі, якія незаконна адхілены IBU ад міжнародных стартаў. Тым больш важкія вашы ўзнагароды, заваяваныя ў канкурэнтнай і роўнай барацьбе з атлетамі з эліты сусветнага біятлона. Моцнага здароўя, удачы і новых перамог", - гаворыцца ў віншаванні.