Віншаванне архібіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму Іосіфу Станеўскаму з Вялікаднем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў архібіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Іосіфа Станеўскага з Вялікаднем.

    "У гэтыя дні светлая радасць ад цудоўнага свята дае магчымасць усім вернікам больш цесна адчуць, што сапраўдны сэнс жыцця надае вера і міласэрнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыя каталіцкай канфесіі на беларускай зямлі налічвае не адно стагоддзе. "Касцёл дапамагае ў справах дабрачыннасці, садзейнічае духоўнаму і культурнаму выхаванню дзяцей і моладзі, умацоўвае традыцыйныя хрысціянскія і сямейныя каштоўнасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Іосіфу Станеўскаму, каб святочны настрой надаваў невычэрпнай энергіі для архіпастырскага служэння, а таксама моцнага здароўя, аптымізму і божай дапамогі ва ўсіх пачынаннях на карысць Рымска-каталіцкай царквы і Беларусі.