Віншаванне Ануру Кумару Дысанаяке з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Шры-Ланкі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Ануру Кумару Дысанаяке з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Шры-Ланкі.

    "Спадзяюся, што пры Вашай падтрымцы нам удасца больш поўна раскрыць патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, культурнай, гуманітарнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы прапанаваў у бліжэйшы час на ўзроўні ўрадаў актуалізаваць планы супрацоўніцтва ў галінах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, хімічнай прамысловасці, турызму і адукацыі. "Беларусь мае значны вопыт вытворчасці шырокага спектра тавараў і аказання паслуг, якія могуць задаволіць патрэбнасці ланкійскага боку", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ануру Кумару Дысанаяке поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе і рэалізацыі ўсіх намечаных пачынанняў, накіраваных на развіццё Шры-Ланкі.