Віншаванне асабоваму складу 120-й Яраслаўскай зенітнай ракетнай брыгады

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 120-й Яраслаўскай ордэнаў Кутузава III ступені і Чырвонай Зоркі зенітнай ракетнай брыгады з 80-годдзем з дня яе ўтварэння.

    "Сфарміраваны ў гады ваеннага ліхалецця ў Падмаскоўі 994-ы асобны зенітны артылерыйскі полк, спадчынніцай якога з'яўляецца брыгада, прайшоў слаўны баявы шлях ад Курска да Прагі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Сёння 120-я зенітная ракетная брыгада па праву з'яўляецца адным з лепшых злучэнняў ВПС і войскаў ППА. Воіны-зенітчыкі, прымнажаючы лепшыя традыцыі ветэранаў, бездакорна нясуць баявое дзяжурства па абароне паветраных граніц Рэспублікі Беларусь, асвойваюць складаныя, эфектыўныя сістэмы ўзбраення. У ходзе мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі і буйнамаштабных вучэнняў нязменна дэманструюць высокае прафесійнае майстэрства".

    "Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце з гонарам несці сцяг праслаўленага злучэння, уносячы важкі ўклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі краіны, і зробіце ўсё, каб над Беларуссю заўсёды было мірнае неба. Дзякую за ратную працу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у службе на карысць Радзімы - Рэспублікі Беларусь.