Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Выступленне Кіраўніка дзяржавы трансліравалася ў прамым эфіры па Першым канале Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, тэлеканалах АНТ і СТБ, а таксама па Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Асноўная тэма Паслання - "Прадпрымальнасць, ініцыятыва і адказнасць кожнага - дастойная будучыня краіны".
У Авальную залу Дома ўрада былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены Урада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.