Наведванне Жодзінскага дзіцячага дома

  • 3
  • 2:28

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага года, 29 снежня, наведаў Жодзінскі дзіцячы дом і павіншаваў выхаванцаў з надыходзячымі святамі.

Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з дзецьмі і работнікамі дзіцячага дома, азнаёміўся з умовамі, у якіх жывуць і выхоўваюцца дзеці. Кожнаму дзіцяці Кіраўнік дзяржавы ўручыў салодкі падарунак, а дзіцячаму дому ў дар ад Прэзідэнта былі перададзены дзіцячыя спартыўныя трэнажоры і гімнастычныя мячы. Дзеці таксама не пакінулі без падарунка Аляксандра Лукашэнку і паднеслі яму зробленую сваімі рукамі ёлку і кнігу. Прэзідэнт разам з выхаванцамі дзіцячага дома паглядзеў навагодні паказ, падрыхтаваны выхавальнікамі і дзецьмі, а таксама павадзіў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі карагод вакол упрыгожанай ёлкі. Затым для дзяцей было арганізавана чаяпіцце са святочнымі тартамі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім здароўя, шчасця і добрага настрою.