Наведванне заключнага этапу Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах
- 3
- 2:48
Беларусь цвёрда замацавалася ў дваццатцы мацнейшых спартыўных краін у сусветным рэйтынгу, менавіта таму тут праводзіцца нямала спаборніцтваў міжнароднага маштабу. Аб гэтым 19 лютага паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках заключнага этапу Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах.
Беларускі лідар падкрэсліў, што Беларусь - краіна, у якой любяць спорт і дзе ствараюць добрыя ўмовы для трэніровак як прафесіяналаў, так і аматараў. У краіне ўзводзіцца нямала спартыўных аб'ектаў для заняткаў спортам. Укладзеныя ў спорт сродкі акупляюцца, аб чым сведчаць і добрыя выступленні беларускіх спартсменаў.
"Галоўнае - гэта выступленні нашых спартсменаў. Не было б у нас алімпійскіх чэмпіёнаў, чэмпіёнаў свету і такіх бліскучых спартсменаў, як Антон Кушнір, які сёння выдатна выступіў, не праводзіліся б у нас такія спаборніцтвы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.