Наведванне воінскіх часцей у Мар'інай Горцы

  • 2

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лютага 1995 года наведаў воінскія часці, размешчаныя ў Мар'інай Горцы. Ён азнаёміўся з арганізацыяй баявой вучобы, умовамі жыцця і побыту ваеннаслужачых, сустрэўся з салдатамі і сяржантамі, а таксама афіцэрамі, прапаршчыкамі і іх сем'ямі. На заканчэнне свайго знаходжання ў Мар'інагорскім гарнізоне Прэзідэнт заахвоціў шэраг ваеннаслужачых за добрасумленную службу, пажадаў ім мужнасці і стойкасці ў іх высакароднай і адказнай справе.