Наведванне пагранічнай заставы "Брэст" імя А.М.Кіжаватава
- 3
- 1:39
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў 22 чэрвеня пагранічную заставу "Брэст" імя Героя Савецкага Саюза лейтэнанта А.М.Кіжаватава, якая ахоўвае ўчастак дзяржграніцы ў раёне горада Брэста з 1944 года.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з матэрыяльнай базай пагранзаставы і бытам пагранічнікаў, ходам і асаблівасцямі баявой падрыхтоўкі. Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з асабовым складам пагранзаставы, азнаёміўся з перспектывамі развіцця і матэрыяльна-тэхнічнага аснашчэння Брэсцкай пагрангрупы ў цэлым.
Прэзідэнт агледзеў музей пагранзаставы, кантрольна-следавую паласу. Увазе Кіраўніка дзяржавы быў прадстаўлены шэраг тэхнічных навінак, якія выкарыстоўваюць пагранічнікі ў сваёй службовай дзейнасці. Сярод іх - верталёт вытворчасці французскай кампаніі "Еўракоптар". Чатыры такія вентакрылыя машыны нядаўна былі закуплены для органаў пагранслужбы Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка таксама паглядзеў паказальныя выступленні кінолагаў, дзеянні пагранічнікаў па затрыманню ўмоўных парушальнікаў.