Наведванне Оршы ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня 1995 года, знаходзячыся з рабочай паездкай у Віцебскай вобласці, наведаў Оршу. Кіраўнік дзяржавы пабываў у Аршанскім лакаматыўным дэпо, дзе азнаёміўся з праблемамі работы рухомага саставу, яго абнаўленнем, агледзеў новую тэхніку. На сустрэчы з прадстаўнікамі буйнейшага чыгуначнага вузла краіны Аляксандр Лукашэнка ўручыў каштоўныя падарункі перадавікам вытворчасці, паразмаўляў з работнікамі. Потым Прэзідэнт сустрэўся з прадстаўнікамі працоўных калектываў горада ў Палацы культуры Аршанскага льнокамбіната.