Наведванне НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава

  • 3

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 мая 2001 года наведаў Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава.

Прэзідэнту далажылі аб новых метадах лячэння, якія выкарыстоўваюцца ў НДІ. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць рэканструкцыі інстытута і аснашчэння яго сучасным абсталяваннем, а таксама выказаўся за стварэнне на яго базе нацыянальнага цэнтра анкалогіі, які адпавядае сусветным стандартам.

Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміўся з ходам будаўніцтва корпуса Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы ў пасёлку Лясны. Прэзідэнт запэўніў, што фінансаванне аб'екта будзе ажыццяўляцца ў неабходным аб'ёме, паколькі на здароўі людзей эканоміць нельга.