Наведванне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
- 3
- 1:14
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 мая 2002 года, напярэдадні Дня Перамогі, наведаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з экспазіцыяй і фондасховішчамі гэтага буйнейшага ў краіне збору помнікаў ваеннай гісторыі 1941-1945 гадоў, а таксама двух іншых музеяў, размешчаных на яго тэрыторыі, - Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі і Музея прыроды і экалогіі Беларусі.
Прэзідэнт даў даручэнне вырашыць пытанне аб пашырэнні фондасховішчаў і паляпшэнні ўмоў захоўвання музейных фондаў. Пасля агляду экспазіцыі ён сустрэўся з ветэранамі і выхаванцамі Мінскага сувораўскага вучылішча, сфатаграфаваўся з імі на памяць.