Наведванне Мінскага маторнага завода
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня 2000 года наведаў Мінскі маторны завод. Кіраўнік дзяржавы пабываў у механічных цэхах завода, агледзеў зборачны канвеер, выстаўку рухавікоў, у тым ліку і эксперыментальных мадэлей. Пасля наведвання завода Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў.