Наведванне Мінскага аўтамабільнага завода
- 4
- 1:15
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага 2003 года наведаў Мінскі аўтамабільны завод, дзе адбылася выязная нарада аб перспектывах развіцця аўтамабілебудавання ў краіне.
Удзельнікі нарады абмеркавалі два асноўныя блокі пытанняў - развіццё вытворчасці магістральных аўтамабіляў, прычапной тэхнікі да іх, а таксама кар'ернага і іншага цяжкага тэхналагічнага транспарту, будаўніча-дарожных машын і шахтавага абсталявання. Кіраўнік дзяржавы пагадзіўся з агучанымі прапановамі аб неабходнасці стварэння карпаратыўных структур на базе МАЗа і БелАЗа і даручыў выпрацаваць узгодненыя прапановы па арганізацыйнай структуры кіравання аўтамабільнымі заводамі. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што ніякай размовы аб прыватызацыі гэтых прадпрыемстваў не ідзе.