Наведванне мемарыяльнага комплексу "Хатынь"
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая 2001 года прыняў удзел у мерапрыемствах з нагоды 56-й гадавіны Перамогі ў мемарыяльным комплексе "Хатынь". Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да мемарыяла і разам з іншымі ўдзельнікамі цырымоніі ўшанаваў мінутай маўчання памяць загінулых. Аляксандр Лукашэнка таксама паразмаўляў з ветэранамі і прадстаўнікамі грамадскасці. У час імправізаванай прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля цырымоніі, Прэзідэнт назваў Вялікую Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адной з найбольш выдатных падзей XX стагоддзя.