Наведванне Беларускага НДІ кардыялогіі
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня 2000 года наведаў новы комплекс сардэчна-сасудзістай хірургіі Беларускага НДІ кардыялогіі. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з аснашчэннем аперацыйных і аддзяленняў рэанімацыі. Як далажылі Прэзідэнту, сярод апаратаў ёсць і распрацоўкі беларускіх вучоных. У іх ліку - сістэма дапаможнага кровазвароту, лазернае ўстройства, айчынныя стэнты. Пасля наведвання хірургічнага комплексу Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў.