Наведванне Баранавіцкага баваўнянага камбіната

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 снежня 1994 года наведаў Баранавіцкі баваўняны камбінат. Кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з кіраўніцтвам і работнікамі прадпрыемства, якое на той момант знаходзілася ў складаным становішчы з-за перабояў з пастаўкамі сыравіны. Прэзідэнт прадметна вывучыў праблемы камбіната і паабяцаў калектыву падтрымку з боку дзяржавы ў арганізацыі стабільнай работы прадпрыемства.