Наведванне фіналу ХIV Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь - 2025"
- 18
- 7:16
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў фінал ХIV Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь - 2025".
Кіраўнік дзяржавы прыбыў у Палац спорту, які стаў месцам правядзення маляўнічага фінальнага шоу, і заняў месца сярод гледачоў. Прысутнасць Прэзідэнта на гэтым мерапрыемстве стала ўжо традыцыйнай і сведчыць аб высокім культурным статусе конкурсу для ўсёй краіны. Паглядзець фінальнае шоу звычайна прыходзяць тысячы гледачоў, сярод якіх, зразумела, шматлікія групы падтрымкі саміх прэтэндэнтак на карону галоўнай прыгажуні Беларусі і вядомыя медыйныя асобы, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы.
Уладальніцай тытула "Міс Беларусь - 2025" стала Алёна Кучарук. Дзяўчыне 18 гадоў, яна нарадзілася ў Данецку, а цяпер жыве ў Полацку, вучыцца ў Наваполацкім дзяржаўным музычным каледжы на спецыяльнасці "Дырыжыраванне (акадэмічны хор)". За перамогу ў конкурсе прыгажуні дасталася не толькі карона, але і грашовы прыз, а таксама аўтамабіль Geely.
Пераможцу выбіралі з фіналістак, якія прайшлі адборачныя туры спачатку на рэгіянальным, а потым на абласным і мінскім гарадскім этапах.


