Палкоўнік Ігар Гутнік назначаны намеснікам Старшыні Дзяржпагранкамітэта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Ігара Гутніка намеснікам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 ліпеня.
Генерал-маёр Сяргей Новікаў, які займаў гэту пасаду, звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.