Падпісанне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
- 2
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі ў выніку праведзенага 24 лістапада 1996 года рэспубліканскага рэферэндуму. На галасаванне былі вынесены два праекты абноўленага Асноўнага Закона. За праект, прапанаваны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, прагаласавалі 70,5% выбаршчыкаў.