Падпісанне Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1-2 красавіка 1997 года знаходзіўся з рабочым візітам у Маскве. Адбылася сустрэча Кіраўніка дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным, прайшло пасяджэнне Вышэйшага савета супольніцтва Беларусі і Расіі, на якім абмяркоўвалася стварэнне Саюза дзвюх дзяржаў.
Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын 2 красавіка падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, парафіравалі Статут саюза, а таксама падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па пытанні аб дапрацоўцы і прыняцці Статута. "Галоўнае прызначэнне саюза - паляпшэнне жыцця нашых грамадзян", - заявіў беларускі лідар пасля падпісання дакументаў.